Министерство образования Республики БеларусьОтдел по образованию Костюковичского райисполкома
Государственное учреждение образования"Селецковская средняя школа Костюковичского района"
На ўзроўні дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны роднай мове “Каб мова родная гучала”. Выхаванцы змаглі прыняць удзел у вельмі цікавых і захапляльных мерапрыемствах, такіх як: гасцёўня “Размаўляем на беларускай мове”, дыдактычная гульня “Складзі карту Беларусі”, разглядванне фотаздымкаў “Мая вёсачка”, брэйн-рынг “Мой родны кут”.
Таксама выхаванцы разам з выхавальнікамі Мацюхінай Т.В. і Хомчанка С.К. змаглі наведаць школьны музей, бібліятэку. Кіраўнік музея Азаранка Р.Я. пазнаёміла дашкалят з “Вышыўкай і ткацтвам” былых часоў, у бібліятэцы яны змаглі пазнаёміцца з чароўным мірам беларускіх казак.