У рамках абласнога праекта #Мая_Зямля_Прыдняпроўе і школьнага творчага праекта “ ГІСТАРЫЧНЫМІ СЦЯЖЫНКАМІ КАСЦЮКОЎШЧЫНЫ” вучні ўстановы адукацыі “Сялецкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” адправіліся ў падарожжа па вуліцах роднага аграгарадка.
Я прайду па вуліцах маленства,
Зноў убачу вербаў карагод…
Ты, маё Сялецкае, як песня,
У маёй душы не першы год.
Мы кожны дзень ходзім па даўно знаёмых вуліцах і не задумваемся, чаму вуліца носіць тую ці іншую назву? Як называлася раней і чаму? Хто са знакамітых людзей хадзіў і жыў на вуліцах нашага аграгарадка?
Наш дом знаходзіцца на вуліцы Школьная. Мне стала цікава, чаму яна так называецца. Я спытала аб гэтым у сваёй першай настаўніцы. Мы правялі невялікае даследаванне. Вось што ў нас атрымалася.
Вуліца мае такую назву па дзвюх прычынах. Па-першае, таму што прымыкае школьная тэрыторыя. Па-другое, па гэтай вуліцы кожны дзень ідзе не адзін дзясятак вучняў і настаўнікаў у школу.
І мы пазнаёміліся не толькі з назвай вуліцы, але і з гісторыяй самой школы.
Першае ўпамінанне аб школе вядома з 1885 года. Тады пры царкве адкрыліся 3 царкоўна-прыхадскія класы. Наведвалі іх 7 хлапчукоў і 2 дзяўчынкі, працаваў 1 настаўнік. Але ўсім кіраваў поп, які чытаў Закон Божы і назіраў за працай настаўніка.
З 1920 года школа стала чатырохгадовай. У час Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала, аднавіла сваю працу толькі з 1943 года, пасля вызвалення Касцюковіцкага раёна. Пасля вайны школа стала 7-гадовай, а затым 8-гадовай.
У 1964 годзе школа атрымала статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Да гэтага часу пабудова школы была драўлянай. За гэты час са сцен школы выйшла больш за 30 выпускаў. Сярод выпускнікоў нашай школы ёсць настаўнікі, урачы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, культуры. Не пералічыць прадстаўнікоў усіх прафесій, дзе заняты выпускнікі нашай школы. Ёсць нашы выпускнікі і ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А яшчэ наша школа ганарыцца тым, што 21 выпускнік выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан.
З 12 студзеня 2009 года школа займаецца ў рэкарструіраваным і абноўленым будынку, дзе выдатныя спартыўная і актавая залы, сучасная сталовая, гісторыка-краязнаўчы музей, камп’ютарны клас. Створаны сайт установы адукацыі, на якім размешчана інфармацыя аб установе адукацыі.
Будынак школы 2009г. года
|
А яшчэ на вуліцы Школьнай размешчана сялянская хата ХХ стагоддзя.
Тут пражывала Азаранка Раіса Яфрэмаўна са сваім мужам Мікалаем Пракопавічам. Гэта быў выдатны чалавек, выдатны настаўнік. Яе прозвішча занесена ў кнігу “Люди дела”.
Зноў прайду па вуліцах маленства,
Родны край мой песнямі звініць,
І звініць радзімы маёй песня,
Пра якую нельга мне забыць.
раскрыть » / « свернуть