Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2018

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

  Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі  цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы. . Гэта і літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці М. Танка,   і віктарына “Жыццё і творчасць Я. Коласа” , і інтэлектуальная гульня “Знаўцы беларускай мовы”.

   Было вельмі прыемна, што роднае беларускае слова гучыць не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, што вучні яшчэ раз дакрануліся душой да роднай культуры, спадчыны, традыцый.

Разделы сайта